Фестываль здаровага ладу жыцця Варкаўт сабраў каля 80 спартсменаў

24 ноября 2013

Яны робяць выхады на дзве, сонейка, па 10 секунд трымаюць цела пад прамым вуглом. Фестываль здаровага ладу жыцця Варкаўт сабраў у беларускай сталіцы каля 80 спартсменаў з усіх куткоў краіны. Яны прыехалі паказаць мікс гімнастыкі, брэйк-данса і сілавых прыёмаў. Наш карэспандэнт Аляксандр Харавец таксама паспрабаваў свае сілы ў варкаўце.


Іван Крыленка ужо 5 гадоў займаецца варкаўтам. Выхад на дзве рукі, сонейка і нават падцягванне на адной руцэ для яго не праблема. 4 разы на тыдзень спартсмен па 2 гадзіны вісіць на турніку і дэманструе мікс гімнастыкі, брэйк-данса і сілавых практыкаванняў.


Турнікмены з 7 гарадоў нашай краіны прыехалі ў сталіцу, каб сваім майстэрствам заваяваць для свайго населенага пункта званне самага моцнага ў варкаўт-руху Беларусі. Спаборніцтвы праходзяць у трох намінацыях - Візітная картка, Бітва капітанаў і Трохбор'е.


Прыняць удзел у спаборніцтвах можа кожны, незалежна ад узросту і вопыту. Таму на спартыўнай пляцоўцы сёння нараўне выступаюць як 11-гадовыя падлеткі, так і сур'ёзныя 30-гадовыя мужчыны.


Street workout - разнавіднасць масавых фізкультурных заняткаў. Уключае выкананне розных практыкаванняў на турніках, брусах, шведскіх сценках і іншых канструкцыях. Неад'емная частка гэтага віду спорту - магчымасць прыдумляць новыя практыкаванні і іх камбінацыі, ператвараючы трэніровачны працэс у гульню.


Каб займацца варкаўтам не патрэбны спартыўныя залы і дарагія трэнажоры. Дастаткова простага турніка, які ёсць у кожным двары, жадання і рэгулярных трэніровак. І ўжо праз некалькі заняткаў адчуваеш сілу ў целе і прыліў бадзёрасці на ўвесь дзень.