Фестываль-кірмаш «Вясновы букет» пераўтварыў Лошыцкі парк у творчую пляцоўку

31 мая 2016

Свята аб'яднала некалькі сотняў рамеснікаў з усёй краіны. Вырабы ў розных тэхніках паказалі бондары, ганчары, кавалі, майстры па роспісе, пляценні і разьбе. Свае творчыя сакрэты ўмельцы адкрылі для наведвальнікаў падчас майстар-класаў. Для рамеснікаў фестываль стаў конкурсам прафесійнага майстэрства. Лепшыя ўмельцы атрымалі прызы і падарункі.