Фэст народных умельцаў "Вясновы букет" прайшоў у Лошыцкім парку

25 мая 2015

Самабытныя рамёствы на сучасны лад. Маштабны фэст народных умельцаў "Вясновы букет" прайшоў у Лошыцкім парку сталіцы. Кірмаш сабраў больш за паўтысячы майстроў з усіх куткоў краіны. Кавалі, разьбяры па дрэве, ганчары выраблялі свае шэдэўры прама перад наведвальнікамі. Асаблівую зацікаўленасць выклікалі рамеснікі па драўнянай скані – месяц таму беларускія умельцы падарылі выкананую у такім стылі ікону Папу Рымскаму. На стварэнне ўзору ў такім стылі патрэбна да чатырох тысяч драўляных стужак.

Усе, хто завітаў на кірмаш, змаглі ўзяць майстар-клас і стварыць уласнымі рукамі сувенір на памяць. Фестываль рамёстваў у гэтым годзе прайшоў ужо 7 раз.