Фестываль мастацтваў беларусаў свету праходзіць у нашай краіне

20 сентября 2023

Яны падтрымліваюць сувязь з радзімай нягледзячы на адлегласць. У нашай краіне праходзіць IV Фестываль мастацтваў беларусаў свету. Сярод удзельнікаў 250 чалавек з больш як 10 дзяржаў. Гэта творчыя калектывы і сольныя выканаўцы. Канцэртамі парадуюць не толькі Мінск, але і ўсе абласныя гарады краіны.

Праграма насычаная - экскурсіі, дыялогавыя пляцоўкі. Кульмінацыя фестывалю заўтра - у Мінскім палацы культуры пройдзе гала-канцэрт. Такія сустрэчы дапамагаюць удасканаліць веданне роднай мовы і ўзбагаціцца культурнымі традыцыямі Беларусі. Пра гэта пойдзе размова ў праграме "Падзеі" на тэлеканале "Беларусь 24".

Поўная версія праграмы будзе даступная з заўтрашняга дня на YouTube-канале "Беларусь 24" і на сайце Белтэлерадыёкампаніі.