Фестываль блізнят і двайнят праходзіць у сталічным выставачным цэнтры

15 октября 2016

Шчасце ў квадраце і нават у кубе. Фестываль блізнят і двайнят у гэтыя хвіліны праходзіць у сталічным выставачным цэнтры. Сямейнае свята за тры гады вырасла у маштабах. Калі ў першы сезон аднолькавых малышоў было 48 пар, з іх двое трайнят, то на сённяшні дзень - 165 шматдзетных сем'яў. Для іх прайшлі конкурсы, агляд талентаў, самых маленькіх блізнят чакалі каштоўныя падарункі.

Фестываль блізнят і двайнят праходзіць у рамках чацвёртай выставы-продажу "Мацярынства і дзяцінства". Тут можна набыць тавары для цяжарных, каляскі, мэблю, дзіцячае харчаванне, літаратуру і цацкі па прымальных цэнах. Таксама працуюць інтэрактыўныя гульнявыя зоны, фотапляцоўкі, майстар-класы для маленькіх мастакоў. Выстава прадоўжыцца да заўтра.