Фермеры сёлета разлічваюць атрымаць добры ўраджай яблыкаў

24 апреля 2020
Дрэвы амаль без страт справіліся з замаразкамі. Пладовы кошык абяцаюць папоўніць і такія культуры, як персікі, абрыкосы, а таксама вішня. Сярод садоўнікаў  -  гэта частка так званай "фітамоды". 

Сёння вучоныя Акадэміі навук ствараюць новыя сарты, у тым ліку таматаў і цыбулі. Агракліматычныя асаблівасці садаводства ў рэпартажы Аляксея Кандраценкі.

Кантрасны красавік: ноччу мароз, а ўдзень адносна цёпла! Некаторыя расліны ў садах пачалі вегетацыю з "фальстарту", а іншыя трымаюць паўзу. У чым справа  -  зараз даведаемся. 

Першы прыклад з катэгорыі "фітамода"  -  абрыкосавае дрэва, інвазіўны сорт, гэта значыць прывазны. Плюс 10 - 15 у лютым і сакавіку  -  для яго сігнал да дзеяння  -  вегетацыі і цвіцення. Так уладкаваны цеплалюбівы "інтэлект" расліны. Але наша нестандартная зіма не пайшла ёй на карысць. Чаго не скажаш пра беларускі сорт абрыкоса - ён не паддаўся замаразкам. 

Замаразкі і непагадзь  не самае страшнае выпрабаванне для садовых культур. Адна з задач, над якой працуюць навукоўцы, - зберагчы расліны ад хвароб, такіх, як парша або іржа. 

У садаводаў і фермераў заўсёды ёсць запыты на новыя сарты агародніны. Гэта ўжо не зусім "фітамода", а хутчэй імкненне выйсці на рынак з чымсьці карысным і арыгінальным. І ў гэтым дапамагаюць навукоўцы інстытута агародніцтва. 

Садоўнікі не баяцца вырошчваць нязвыклыя культуры. Так, фермеры спрабуюць займацца грэцкім арэхам. Ёсць чатыры беларускія сарты. А сёлета пэўны вынік павінен паказаць і самы вялікі ў Мінскай вобласці  -  40 гектараў  -  сад фундука ў Маладзечанскім раёне.