У сталіцы і Мінскай вобласці пачалася адпраўка навабранцаў на тэрміновую службу

15 мая 2017

У самыя элітныя часці сёння адправіліся 125 маладых людзей. Урачыстая цырымонія на Кургане Славы сабрала сваякоў навабранцаў і кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна.

Урачысты настрой ля Кургана Славы падтрымаў духавы аркестр роты ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры, а баявы дух - спецназ з Мар'інай Горкі.