Федэрацыя прафсаюзаў працуе на суботніку ля Кургана Славы

20 апреля 2019

Вялікі дэсант з 300 чалавек  - гэта ўжо Федэрацыя прафсаюзаў - высадзіўся сёння ля Кургана Славы. Тэрыторыю  26 гектараў падмяталі, умацоўвалі паўвекавыя прыступкі. За 10 гадоў добраўпарадкавання мемарыяла цалкам заменена травяное покрыва, рэканструяваныя абедзве лесвіцы, адрэстаўраваная мазаіка, а таксама  заменена светлавое афармленне. Два гады таму за рэканструкцыю Кургана Славы Федэрацыя ўдастоеная прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне".

У Федэрацыі прафсаюзаў анансавалі папаўненне экспазіцыі ваеннай тэхнікі ля падножжа Кургана. Ужо да Дня Незалежнасці тут з'явіцца штурмавік ІЛ-2.