"ФАКТАР.BY": першы дзень праслухоўвання, парады журы і інтрыгуюючыя навіны праекта

14 августа 2022

Новы тэлесезон на першай кнопцы абяцае быць пладавітым. "ФАКТАР.BY" - вакальнае шоу, якое працягне ўлюбляць гледачоў у саму ідэю таго, што мары спраўджваюцца. Трэба толькі вельмі захацець і прыкласці намаганні. Адправіць заяўку, запоўніць форму і адважыцца выступіць перад прафесійным журы.

Лакальная версія праекта аб беларусах і для іх абяцае быць нават гучней, чым першы сезон пад эгідай сусветна вядомай франшызы. Другі сезон запар Белтэлерадыёкампанія будзе шукаць таленты, дакладней, самародкаў з усёй краіны, каб надаць агранку і падштурхнуць да запаветнага месца ў кароне айчыннага шоу-бізнесу. 

Восем дзён запар прафесійнае журы з прадстаўнікоў самых розных пакаленняў прысвеціць агульнанацыянальнаму кастынгу ў Мінску. І гэта, дарэчы, наўмысны ход правесці ўсе праслухоўванні ў сталіцы. Законы жанру: праходзіць далей самы мэтанакіраваны. Або мэтанакіраваныя. У шоу могуць прыняць удзел як салісты, так і калектывы. 

З якой ноты пачаўся першы дзень кастынгу і ці шмат паслядоўнікаў у першапраходцаў першага сезона праекта? А таксама якіх яшчэ сюрпрызаў чакаць тэлегледачам у новым вяшчальным сезоне. Даглядзіце сюжэт Ніны Мажэйкі да канца і ўсё даведаецеся першымі (відэа).