Штотыднёвы праект "прамыя тэлефонныя лініі"

24 января 2015

У мэтах павышэння эфектыўнасці працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і цяганіны, а таксама неадкладнага рашэння праблемных пытанняў у Беларусі праводзяцца прамыя тэлефонныя лініі. 

Нагадаем, такі штотыднёвы праект пачаў працу ў нашай краіне з мінулага тыдня. Звярнуцца з любым пытаннем можна кожную суботу з 9 і да 12 гадзін. Паралельна з губернатарамі прамыя тэлефонныя лініі праводзяць старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў.