Міхаэль Шумахер выйшаў з комы і пакінуў шпіталь

16 июня 2014

Міхаэль Шумахер выйшаў з комы і пакінуў шпіталь. Сям'я легендарнага нямецкага гоншчыка падзякавала ўсім урачам, якія лячылі яго ў у Грэноблі, а таксама тым, хто прысылаў яму добрыя пажаданні. Пры гэтым родныя адзначылі, што далейшая рэабілітацыя Міхаэля будзе праходзіць убаку ад вачэй грамадскасці. Аб шанцах сяміразовага чэмпіёна свету на аднаўленне пакуль не паведамляецца.
Нагадаем, з 29 снежня Шумахер знаходзіўся ў штучнай коме пасля таго, як атрымаў траўму галавы, катаючыся ў Альпах на горных лыжах.