Эстафета Перамогі пачынаецца сёння ля Брэсцкай крэпасці

5 февраля 2020
Міжнародная акцыя прысвечаная 75-й гадавіне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай. Адпраўным пунктам стане месца, дзе пачалася страшная вайна. У гераічнай цытадэлі на месцы гібелі чырвонаармейцаў і мірных жыхароў ускладуць вянкі і ўшануюць памяць забітых хвілінай маўчання. Затым з такой жа місіяй удзельнікі эстафеты адправяцца ўздоўж мяжы па раённых цэнтрах. Завершыцца маштабны марафон 28 мая ў Маскве на Паклоннай гары.