У Польшчы адбылася прэзентацыя II Еўрапейскіх гульняў падчас правядзення алімпійскага пікніка

27 мая 2019
Адзін з асноўных тэматычных раздзелаў арганізатары прысвяцілі будучаму буйному спартыўнаму форуму. Агонь гасцяваў тут з 11 мая, калі эстафета "Полымя міру" наведала горад  на шляху  з Італіі ў Беларусь.  У Варшаве пляцоўка II  Еўрапейскіх гульняў  знаходзілася каля галоўнай сцэны. Найбольшую ўвагу дзясяткаў тысяч наведвальнікаў  прыцягнуў талісман Лесік. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў адзначыў,  што "дзякуючы бязвізу, які пачне дзейнічаць 10 чэрвеня, у польскіх атлетаў - удзельнікаў мультыспартыўнага форуму - будзе і сур'ёзная падтрымка балельшчыкаў".