Эстафета памяці "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" аб'яднае ўсіх неабыякавых

3 мая 2020
Увесь наступны тыдзень пройдзе пад мірным сімвалам - колераў яблыні: беларусы ўскладуць кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў, брацкіх магіл і магіл невядомых салдат ва ўсіх кутках нашай краіны. 
Далучыцца да патрыятычнай эстафеты, ушанаваць хвілінай маўчання памяць герояў і падзякаваць ім за 75 мірных гадоў зможа кожны. А яшчэ ўнесці свой уклад у рэстаўрацыю і аднаўленне тых месцаў, якія не дазволяць маладому пакаленню забыць цану Вялікай Перамогі. Каля 9 тысяч пахаванняў сёння ўпісаныя ў маршрут па месцах баявой славы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя