Эпідэмія грыпу сярэдняй інтэнсіўнасці чакаецца ў Беларусі ў пачатку наступнага года

30 октября 2014
Эпідэмія грыпу можа пачацца ў Беларусі ўжо ў пачатку наступнага года. Аб гэтым сёння падчас анлайн-канферэнцыі ў інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі расказала эпідэміёлаг Наталля Шмялёва. Згодна з яе словамі, Сусветная арганізацыя аховы здароўя вызначыла ўзровень эпідсітуацыі ў нашай краіне як сярэдняй інтэнсіўнасці, што гаворыць аб аператыўнай працы беларускіх урачоў па прадухіленні захворванняў. Да наступлення віруса медыкі ўжо гатовыя.

Наталля Шмялёва, загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: Эпідэмія сярэдняй інтэнсіўнасці, якая павінна пачацца прыкладна з канца студзеня - пачатку лютага, і цыркуляцыя вірусаў грыпу будзе чакацца, згодна з прагнозамі, са студзеня і прыкладна да канца сакавіка. У прынцыпе, эпідэмія будзе такога ж ўзроўню інтэнсіўнасці, як назіралася папярэднія некалькі гадоў.

Поўную версію анлайн-канферэнцыі з вядучым спецыялістам цэнтра эпідэміялогіі Наталляй Шмялёвай можна ўбачыць ужо сёння на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.