Эпічная гісторыя "Мегрэ і чалавек на лаўцы" ў аўдыёфармаце - на Беларускім радыё далі прэм'еру

15 ноября 2021

"Увага! Гаворыць Мінск!"  Сёння фразе, якая дала старт айчыннаму радыёвяшчанню, -  96. У свой  дзень нараджэння Беларускае  радыё прэзентуе  слухачу  новыя аудыяпраекты і разыгрывае падарункі. Эфірнае напаўненне радыёстанцый  медыяхолдынга на сёння: ад жывога канцэрта  Прэзідэнцкага аркестра Беларусі да віртуальнай экскурсіі па эфірах розных гадоў. І ўпершыню за 96 сезонаў вяшчання на Беларускім радыё далі  прэм'еру дэтэктыўнага серыяла. Літаратурная аснова гукавой пастаноўкі - сусветная класіка. Эпічную гісторыю пісьменніка Жоржа Сіменона "Мегрэ і чалавек на лаўцы" ў аўдыёфармат перавялі ўсяго за некалькі месяцаў. А вось за галасавымі тыпажамі творчая каманда палявала з лета. Серыял стане не толькі падзеяй  для сезона-2021 з пазнакай "упершыню", але і рэверансам самому твору. 55 гадоў назад у галандскім Дэлфзейл быў устаноўлены помнік знакамітаму камісару,  да даты радыйшчыкі стварылі  ўласны помнік літаратурнаму персанажу. Як пісалася гісторыя дэтэктыва Мегрэ з беларускім акцэнтам?



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя