"Экспрэс ААН - 70" працягвае падарожжа па Беларусі

26 октября 2015

Прадстаўнікі дыпкорпуса, урада, партнёры і супрацоўнікі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ужо пабывалі ў Гродне, Баранавічах і ў Брэсце. Напярэдадні ў горадзе над Бугам ганаровых гасцей на пероне ўрачыста сустракала кіраўніцтва рэгіёна. Затым у будынку вакзала адбылося падпісанне "Дэкларацыі прыхільнасці мэтам устойлівага развіцця".

Адзначым, у кожным горадзе-прыпынку - свая акцэнтная тэма для абмеркавання. У Брэсце - гэта пытанні гендэрнай роўнасці, магчымасць атрымання якаснай адукацыі для ўсіх, дзейнасць Інстытута трэцяга ўзросту і прафарыентацыя падлеткаў. Сёння ў трох школах і Цэнтры моладзевай творчасці горада адбудуцца сустрэчы, трэнінгі і майстар-класы. Затым экспрэс адправіцца ў Гомель.