Экіпаж карабля "Саюз МС-25" перайшоў на МКС

25 марта 2024

Першая жанчына суверэннай Беларусі ў космасе. За гістарычным палётам на МКС двое сутак сачыла ўся краіна. Марыну Васілеўскую ў асноўны экіпаж выбралі з некалькіх тысяч прэтэндэнтаў. Разам з ёй з навуковай місіяй на Міжнародную касмічную станцыю прыбылі камандзір і ўраджэнец нашай краіны Алег Навіцкі і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан.

Да гэтага моманту на МКС ужо адкрылі люкі паміж касмічным караблём "Саюз МС-25" і расійскім сегментам станцыі. Пасля праверкі герметычнасці стыкоўкі і выраўноўвання ціску паміж караблём і станцыяй Цэнтр кіравання палётамі ў 20:26 па мінскім часе дазволіў касманаўтам адкрыць пераходны люк са станцыі на карабель. Затым экіпаж перайшоў на МКС. Новую каманду сустрэлі Алег Кананенка, Мікалай Чуб, Аляксандр Грабёнкін, Лорал О'Хара, Мэцью Дамінік, Майкл Барат і Джанет Эпс. Зараз экіпаж карабля "Саюз МС-25" адчувае сябе нармальна. Доўгі палёт у мінулым.

Працягласць працы экіпажа на расійскім сегменце МКС складзе 12 сутак. У космасе Марыне Васілеўскай у складзе экіпажа пад камандаваннем Алега Навіцкага трэба будзе працаваць над даследаваннямі ў біямедыцыне, доследамі па вырошчванні раслін, а таксама займацца выпрабаваннямі складаных прыбораў ва ўмовах бязважкасці. Вяртанне на Зямлю запланавана на 6 красавіка.