Адзіны дзень дэпутата пройдзе 7 лютага ў Мінску

7 февраля 2024

Знайсці адказы на праблемныя пытанні, а таксама прапанаваць ініцыятывы. Адзіны дзень дэпутата пройдзе сёння ў сталіцы. З 8 раніцы да 8 вечара мінчане могуць звярнуцца з прапановамі і праблемамі да дэпутатаў Мінскага гарадскога савета. Такая форма ўзаемадзеяння - магчымасць больш аператыўна вырашыць бытавыя, камунальныя праблемы, пытанні ў сферы аховы здароўя і адукацыі або агучыць ініцыятыву па ўдасканаленні інфраструктуры горада. Прыёмы будуць праводзіцца ва ўсіх адміністрацыях раёнаў. Звярнуцца гараджане могуць у любую, незалежна ад месца пражывання і без папярэдняга запісу. Адрасы і нумары тэлефонаў для ўдакладняючых пытанняў - на сайце Мінгарвыканкама.