Эдгард Запашны ў эфіры праграмы "Скажынемаўчы" распавёў, што яго звязвае з Беларуссю

30 декабря 2021
Чалавек, які ведае пра сімвал новага года ўсё! Вядомы дрэсіроўшчык, народны артыст Расіі Эдгард Запашны пабываў у нашым эфіры ў праграме "Скажынемаўчы". Стваральнік легендарнага брэнда "Цырк братоў Запашных", а таксама гендырэктар Маскоўскага цырка. Эдгард Запашны падзяліўся, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца ў гэтай індустрыі? Аб тым, чаго ад сям'і Запашных хочуць зааабаронцы і заарадыкалы, чаму "зялёныя" пікетуюць па ўсім свеце цыркі і заапаркі, а не мясакамбінаты і палаткі з шаурмой? А таксама народны артыст Расіі распавёў, што яго звязвае з Беларуссю і з якой любоўю ён ставіцца да нашай краіны. 

Эдгард Запашны прапануе гледачу ўнікальны фармат - адкрытыя рэпетыцыі ў Маскоўскім цырку. Наколькі яны папулярныя і што сабою ўяўляюць? Якія міфы цырка дзякуючы гэтаму развеяў герой праграмы - аб гэтым глядзіце ў поўнай версіі інтэрв'ю на сайце Белтэлерадыёкампаніі, на YouTube-канале. Сачыць за праектам "Скажынемаўчы" можна і ў Telegram.