Двайны юбілей! Белпошце - 25. Галоўпаштамту - 65 гадоў

11 мая 2020
Сёлета Беларускай пошце спаўняецца 25 гадоў, а Галоўпаштамту ў Мінску - 65. Менавіта столькі адзін з самых прыгожых архітэктурных будынкаў сталіцы з'яўляецца галоўнай літарай праспекта Незалежнасці. Па сваіх стылістычных рашэннях Галоўпаштамт нагадвае італьянскі Палацо Полі. Цікава, што над аркай чатырохпавярховага будынка знаходзіцца - "гадзіннік свету". Адзіны ў горадзе, па якім можна з дакладнасцю да секунды зверыць час, прычым не толькі мінскі.
Кожны дзень цэнтральнае паштовае аддзяленне Мінска абслугоўвае да 10 тысяч кліентаў. Тут апрацоўваецца тысячы адзінак пісьмовай карэспандэнцыі.