Палацу мастацтва - 50 гадоў

5 июля 2023

Рэспубліканскай галерэі Беларускага саюза мастакоў паўстагодзя! Арт-прастора  ў Мінску на вулiцы Казлова, 3 больш вядомая як Палац мастацтва. У тандэме гісторыі і сучаснасці экспануюцца ракурсы нацыянальных класікаў і творчыя маніфесты маладых аўтараў. Гэта не толькі прастора для выстаў, але і пляцоўка для дыскусій. Архівы і хронікі Белтэлерадыёкампанii аб палацы - у рэпартажы Наталлі Бардзілоўскай.

У 1973 годзе быў завершаны архітэктурна-будаўнічы праект Мусінскага-Краўковай. Яшчэ з водарам фарбы новы будынак у цэнтры беларускай сталіцы прымаў гасцей. Тая дэбютная экспазіцыя палаца заклала алгарытм яго далейшай выставачнай дзейнасці: тут дэманстравалі і працягваюць дэманстраваць лепшыя напрацоўкі беларускіх аўтараў ва ўсіх відах, жанрах і тэхніках выяўленчага мастацтва.

У сховішчы аднамаментна фонд змяшчае да некалькі тысяч экспанатаў. Скарбніца шэдэўраў айчыннай выяўленчай класікі! Тут сотні работ нашых мэтраў. Здавалася б, такога кшталту падборка стацыянарная, але і яна папаўняецца і здольная ўразіць навінкамі.

Сотні работ беларускіх класікаў - Леаніда Шчамялёва, Паўла Масленнікава, Натана Воранава  - зараз захоўваюцца у адным з памяшканняў. У мінскае сховішча яны трапілі з Барысава, з мастацкага камбіната, які, на жаль, перапыняе сваё існаванне. Большасць карцін патрабуе рэстаўрацыі, а то і кансервацыі, і гэтым пытаннем Палац мастацтва будзе займацца зараз сіламі мастацкага камбіната тут, у Мінску, па адрасе Някрасава.

Ад класічных музейных сховішчаў ёсць адрозненне: звычайны музей паказвае толькі некалькі працэнтаў сваіх набыткаў, астатнія  "адпачываюць". Палац жа жыве ў мабильным рытме, ён - лагістычны хаб, дзе ўсё рухаецца. Сённяшні мастак прывёз свае палотны, выставіўся, забраў.

Атмасфернасць - яшчэ адна важная ўмова поспеху і індывідуальнага партрэта палаца. Тут не толькі выставачная лакацыя: творцы, іх крытыкі і прыхільнікі збіраюцца для жывых стасункаў, дыскусій, творчых спрэчак.

Павага да гісторыі і традыцыя рэтраспекцый мэтраў айчыннага мастацтва захавалася. Але да яе дадалі яркія моладзевыя, эксперыментальныя праекты. Пераемнасць пакаленняў: цяпер у палацы ладзяць фэсты "Арт-Мінск" і "Восеньскі салон" - яны збіраюць тысячы экспанатаў, мастакоў і тысячы наведвальнікаў. У сённяшнім часе выкрышталізоўваецца тое, што мы смела можам назваць сучасным беларускім мастацтвам.

Вонкава нязменны будынак у цэнтры горада, знаёмы кожнаму мінчаніну, унутры па сутнасці  заўсёды непрадказальны творчы свет. Палац мастацтваў перасягнуў першую палову века. І наперадзе  вялікія планы.