Руху піянераў-цімураўцаў нашай краіны 75 гадоў

22 мая 2016

Урачыстасці прайшлі на плошчы Перамогі. Тут лепшыя ўдзельнікі руху атрымалі памятныя нагрудныя знакі, а пасля ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай, усклаўшы гірлянды славы да Вечнага агню. Больш як 350 чалавек сабраліся на фінал агляду-конкурсу цімураўцаў.

Адна з пляцовак для свята піянерыі - парк Горкага. Тут прайшла культурна-гістарычная рэканструкцыя і гала-канцэрт.