Два тыдні без гарачай вады

22 февраля 2017

Жыхары шматпавярховага дома ў Магілёве б'юць трывогу: бойлер не працуе, а шматлікія звароты ў мясцовае ЖЭУ не прыносіць ніякіх вынікаў. Асабліва востра недахоп вады адчулі на сабе сем'і, якія выхоўваюць дзяцей. Калі ж праблема будзе вырашаная, высвятляў Андрэй Ястрабаў.

Званок на гарачую лінію паступіў ад жыхароў вось гэтага шматкватэрнага дома. Адразу ў трох пад'ездах знікла гарачая вада. Не працуе не толькі душ, але і сушылкі.

Атрыманне кіпеню ў сям'і Алены Кім ператвараецца штораз у рытуал. Спачатку напаўняюць каструлі вадой у ваннай. Затым доўгае чаканне, пакуль яна нагрэецца на пліце. І так па некалькі разоў на дзень. Іншага выйсця няма.

Усяму прычына - бойлер, які выйшаў са строю. Ён павінен грэць ваду ў гэтым доме. Камунальшчыкі не раз яго рамантавалі, але ўсё без толку. На пытанне, калі з'явіцца гарачая вада, жыхары замест адказу атрымалі толькі выбачэнні ад мясцовага ЖЭУ.

Сустрэча тэт-а-тэт з прадстаўнікамі мясцовага ЖЭУ менш за ўсё нагадвае канструктыўную размову. Камунальшчыкі просяць яшчэ пачакаць, пакуль купяць новы бойлер. Жыхары прапаноўваюць чыноўнікам пажыць самім у іх доме без гарачай вады.

Маргарыта Гніліцкая, в.а. начальніка ЖЭУ № 18 г. Магілёва: "Бойлер новы заказаны нашым прадпрыемствам КУП ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна. Тэрмін вырабу бойлера ў горадзе Мінску складае 12 дзён. Плануем людзей не пакрыўдзіць, зрабіць ім пераразлік і даць нарэшце гарачую ваду".

Калі для ацяплення жылых дамоў у экстранных сітуацыях прадугледжаныя перасовачныя генератары, то ў выпадку з бойлерамі падменнага фонду ў камунальшчыкаў няма. Бо гэта каля 80 відаў розных мадыфікацый. Маўляў, не назапасешся на ўсе дамы. Але пасля звароту жыхароў гэтага дома на гарачую лінію ва ўпраўленні камунальных прадпрыемстваў Магілёва абяцалі ўзяць праблему на асаблівы кантроль.