Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Столінскім раёне

18 ноября 2022

Смяротная аварыя адбылася напярэдадні вечарам у Столінскім раёне. Загінулі двое. У вёсцы Стахава аўтамабіль "Пежо" з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Шанцаў выжыць у людзей, якія знаходзіліся ў легкавіку, не было. 26-гадовы вадзіцель і 24-гадовы пасажыр загінулі на месцы. Як высветлілася, шафёр не меў правоў. Абодва да таго ж не былі прышпілены рамянямі бяспекі. 

У ДАІ папярэджваюць, што пры нестабільных умовах надвор’я самае важнае правіла для вадзіцеляў - прытрымліванне бяспечнай хуткасці.