Духоўную выставу прадстаўляюць Рыгор і Марыя Таболічы ў Міханавічах

15 января 2024

"Выявы Радзімы" - у краявідах, партрэтах, нацюрмортах і жанравых карцінах. Духоўны арт-праект прадстаўляюць беларускія мастакі Рыгор і Марыя Таболічы. Лейтматыў прац - любоў да роднай зямлі, яе гісторыі і да людзей. На палотнах і сілуэты беларускіх храмаў, выявы святых і алегорыі на духоўныя тэмы. 

Выставы, канцэрты, літаратурна-паэтычныя сустрэчы арганізуюцца ў Міханавічах рэгулярна. Духоўна-асветніцкі цэнтр пры царкве Свяціцеля Дзмітрыя Растоўскага актыўна працуе з дзецьмі і моладдзю, рэалізуе гуманітарныя праекты для людзей з інклюзіяй.