Дастаўка дамоў - карысная інтэрнэт-паслуга

23 апреля 2015

Карысная інтэрнэт-паслуга - дастаўка дамоў, напрыклад, прадуктаў - у нашай краіне набірае ўсё большую папулярнасць. Неабходна толькі зайсці ў віртуальны гіпермаркет "Еўраопт" і зрабіць заказ. Сёння гэтая паслуга стала даступнай і жыхарам сарака сельскіх населеных пунктаў, размешчаных за 30 кіламетраў ад Мінска ў Брэсцкім, Слуцкім і Гродзенскім напрамках. А ўжо ў маі заказваць прадукты дамоў змогуць і жыхары Гродна.

Наталля Кузьміцкая больш падрабязна. З таго часу як анлайн-гіпермаркет "Еўраопт" адкрыў маршрут дастаўкі ў аграгарадок Наваселле, кур'ер у доме Кульбіцкіх часты госць. Вікторыя, маці дваіх дзяцей, ледзь спраўляецца з дамашнімі клопатамі. Схадзіць у магазін, прызнаецца, часу не заўсёды хапае.

З магчымасцю заказваць прадукты дамоў з'явіўся не толькі вольны час, але і грошы. Набыццё тавараў у віртуальным гіпермаркеце "Еўраопт" - гэта яшчэ і рэальная эканомія. Выніковы чэк акажацца да 5% таннейшы, чым у рэальных магазінах сеткі "Еўраопт".

Каб дастаўка была бясплатнай, трэба зрабіць заказ усяго на 250 тысяч. Ды і праблем з разлікам не павінна ўзнікнуць: зрабіць гэта можна як наяўнымі, так і пры дапамозе карткі.

Бясплатная дастаўка зараз даступная жыхарам па Брэсцкім, Гродзенскім і Слуцкім напрамках. Неўзабаве зона абслугоўвання павялічыцца яшчэ больш - у Мінску адкрыецца новы размеркавальны цэнтр, а ў маі інтэрнэт-магазін запрацуе ў Гродне.

Маршрут дастаўкі ў вёску Жмакі Уздзенскага раёна арганізавалі па просьбе мясцовых жыхароў. Людзі напісалі зварот у "Еўраопт", і ўжо літаральна на наступны дзень машына выехала ў вёску.

У наяўнасці ў віртуальным гіпермаркеце "Еўраопт" больш як 6 тысяч найменняў тавару. Пенсіянерку Наталлю Шульцову не спалохаў Інтэрнэт. Ва ўсіх нюансах яна разабралася хутка і самастойна. Зараз рабіць заказы дапамагае суседзям.

Е-дастаўка - гэта наступны крок найбуйнейшага беларускага рэтэйлера ў развіцці сучаснага гандлёвага сэрвісу на сяле. І ён проста абавязаны прыйсці ў кожны населены пункт нашай краіны.