Датэрміновая выплата пенсій і дапамог за 7 студзеня ў Беларусі пачнецца ўжо заўтра

4 января 2016

5 студзеня атрымаць выплаты можна будзе ў Мінску, 6 студзеня - па ўсёй краіне. Перад Днём працаўніка сацабароны пытанні пенсіённага ўзросту, а таксама іншыя нюансы сацыяльнай палітыкі нашай краіны абмяркоўвалі на вялікай прэс-канферэнцыі. Праз год у Беларусі пачне павялічвацца мінімальны стаж працы - паступова, па 6 месяцаў штогод, гэтая лічба вырасце да 20 гадоў. Але, як было заяўлена сёння, сацыяльна ўразлівых катэгорый гэта не датычыцца. Інвалідам і шматдзетным маці для датэрміновай пенсіі патрабуецца, як і раней, пяць гадоў страхавога стажу. Таксама на канферэнцыі сёння пракаменціравалі пытанне павелічэння пенсіённага ўзросту ў 2016 годзе.

Ларыса Яшкова адзначыла, што на постсавецкай прасторы такі нізкі пенсіённы ўзрост застаецца толькі ў Беларусі, Расіі і Узбекістане.