Дарожныя службы Мінска выехалі на ўборку снежных заносаў яшчэ ноччу

30 ноября 2021

Непагадзь у нашу краіну  прынёс цыклон "Бенедыкт". Яго наступствы ліквідуюць дарожныя і камунальныя службы. У сталіцы тэхніка выехала на ўборку снежных заносаў яшчэ ноччу. Зараз у горадзе працуюць больш за 300 адзінак спецтэхнікі  для апрацоўкі  рэагентамі і ўборкі тратуараў і пешаходных дарожак. Асаблівая ўвага - каркасным вуліцам, шырокім праспектам, а таксама выездам з двароў.