Дарожныя службы рыхтуюцца да чарговых замаразкаў

4 января 2022

Асцярожнасць на слізкай дарозе - аснова бяспекі падчас руху. Для таго, каб зрабіць перамяшчэнне па дарогах камфортным і бяспечным, рэгулярна выязджае на ўборкі вуліц спецтэніка дарожных службаў. Нягледзячы на часовую адлігу, машыны працягваюць наводзіць парадак у горадзе. Зараз яны займаюцца чысткай асфальтаў і тратуараў ад смецця. Як толькі пойдзе снег, ці з'явіцца галалёдзіца, працаўнікі аўтадара аператыўна пачнуць апрацоўваць пакрыццё пяшчана-саляной сумессю. 

За добраўпарадкваннем сталічных артэрый паназіраў Ілья Цвяткоў.

Перапады тэмператур і як вынік - з'яўленне ледзяной коркі на асфальтавым пакрыцці. За бяспекай пакрыцця на сталічных магістралях рэгулярна сочаць дарожныя службы.


Некалькі дзён на кароткі адпачынак - і зноў марозны рэжым працы. Для барацьбы са складанымі для пешаходаў і вадзіцеляў умовамі руху дарожнікі працягваюць назапашваць тоны салявой сумесі.  Як толькі асфальт пакрыецца лёдам, яго тут жа растопяць  з дапамогай рэагентаў.

Сотні машын спецыяльнага прызначэння пераабсталяваны пад зімовы рэжым працы. У кожным кіраванні аўтадара ёсць некалькі такіх аўтамабіляў-трансформераў. Падчас рэйса аўтаматычна працуюць шчоткі і каўшы розных памераў.

Калі на тратуарах галалёд, пазбегнуць траўмаў і падзенняў дапамагае сезонная апрацоўка пешаходных дарожак. Гэтым займаюцца камунальныя службы.   Тратуары апрацоўваюць рэагентам, а пасля разбіваюць лёд, каб цалкам ачысціць  пешаходныя дарожкі. 

Нягледзячы на актыўную працу камунальнікаў і дарожных службаў,  ДАІ рэкамендуе вадзіцелям быць уважлівымі на дарогах падчас руху, пазбягаць рэзкіх манеўраў і выконваць хуткасны рэжым, каб пазбегнуць ДТЗ.