Дадатковыя цягнікі да навагодніх свят запусціць Беларуская чыгунка

1 декабря 2021

Падарожжа з камфортам. Беларуская чыгунка запусціць дадатковыя цягнікі для перавозкі пасажыраў у дні калядных і навагодніх свят. З 27 снежня па 9  студзеня па папулярных кірунках будуць курсіраваць 67 дадатковых саставаў. У першую чаргу цягнікі звяжуць сталіцу з абласнымі цэнтрамі, а таксама Пінскам, Камунарамі, Оршай. Калі попыт на дадатковыя цягнікі ў пасажыраў захаваецца, іх колькасць павялічаць.

Квіткі на цягнікі міжрэгіянальных ліній у межах краіны можна набыць за 45 сутак да адпраўлення, а на саставы рэгіянальных -  бізнес-класа - за 20.