Дадатковыя аўтобусы пусцяць па маршруце аэрапорт - Цэнтральны аўтавакзал

10 марта 2014

Дадатковыя аўтобусы пусцяць па маршруце аэрапорт - Цэнтральны аўтавакзал падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Пра гэта нам сёння паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Сталічны транспарт і сувязь падчас аператыўнага пасяджэння ў мэрыі. Кошт паездкі зараз распрацоўваецца сумесна з Міністэрствам эканомікі, але спецыялісты падлічылі сабекошт - каля 60 тысяч рублёў. Спецыяльна для новага маршрута закупілі і зручныя сучасныя аўтобусы.


Набыць праязныя білеты турысты змогуць прама ў аэрапорце. Адпаведныя электронныя тэрміналы з магчымасцю разлічыцца банкаўскай картай усталююць ля кожнага выхаду.