Даплата або датэрміновая пенсія

27 сентября 2013
Беларусы, якія працуюць у шкодных умовах працы, самі змогуць выбіраць спосаб пенсіённага забеспячэння: альбо атрымліваць пенсію датэрмінова, альбо штомесяц атрымліваць даплату да зарплаты. Пра гэта сёння нашым журналістам паведаміла міністр працы і сацабароны Беларусі. Паводле слоў Мар'яны Шчоткінай, для такога права выбару неабходна, каб да 1 студзеня 2009 года працаўнік адпрацаваў меней за палову прафесійнага стажу. Тыя ж, хто адпрацаваў палову і больш, могуць прэтэндаваць толькі на датэрміновую пенсію.

Дарэчы, ужо з наступнага года тарыфы ўзносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне павялічваюцца да 6%. Калі працаўнік зрабіў выбар на карысць даплаты да зарплаты, то, адпаведна, вырасце і сума гэтай даплаты.