Міжнародная федэрацыя хакея прынесла выбачэнні Беларусі

5 мая 2017

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея папрасіў прабачэння перад членамі беларускай зборнай за інцыдэнт на вакзале ў Парыжы. Рэне Фазель наведаў трэніроўку нашай зборнай і выказаў словы шкадавання, заявіўшы, што ўжо ідзе разгляд.

Акрамя таго, Федэрацыя хакея Беларусі атрымала афіцыйны ліст ад арганізатараў турніру са словамі шкадавання. Нагадаем, 3 мая на вакзале ў Парыжы наша зборная падвергнулася дбайнаму вобыску паліцыі. Праваахоўнікі надгледзелі багаж галоўнага трэнера Дэйва Льюіса, яго памочнікаў Крэйга Вудкрафта і Алега Антоненкі, а таксама нападаючых Ягора Шаранговіча і Андрэя Касціцына.