Доўгая дарога дамоў

21 июля 2014

Групе беларускіх дзяцей, якая ў суботу трапіла ў ДТЗ у Балгарыі, аформілі візы для вяртання на радзіму. Як высветлілася, тэрмін дзеяння віз у большасці мінуў яшчэ тыдзень таму. Паводле паведамленняў прэс-службы МЗС нашай краіны, у выніку працы цэнтральнага апарата ведамства, а таксама пасольстваў Беларусі ў Балгарыі, Венгрыі і Румыніі сітуацыя была вырашаная. Нагадаем, раніцай у суботу аўтобус з беларускімі турыстамі з'ехаў у кювет на трасе Варна - Русе. На шчасце, ніхто не пацярпеў.