Беларусь і Зімбабвэ падпісалі мемарандум аб вытворчасці беларускіх аўтобусаў

19 февраля 2024

Беларусь і Зімбабвэ створаць зборачную вытворчасць беларускіх аўтобусаў. Цырымонія падпісання мемарандума адбылася падчас двухбаковага бізнес-форуму, паведамілі ў МЗС нашай краіны. Беларусь прадставілі больш як 60 удзельнікаў - гэта найбуйнейшыя прадпрыемствы-экспарцёры прамысловай і сельскагаспадарчай сферы, акадэмічная супольнасць, профільныя міністэрствы і ведамствы. Падпісаны таксама дагавор на пастаўку беларускай пажарнай тэхнікі для патрэб аднаго з рэгіёнаў Зімбабвэ.