Да Дня Незалежнасці Беларусі застаецца роўна два тыдні

19 июня 2014
Роўна два тыдні застаецца да Дня Незалежнасці Беларусі. Сёлета краіна адзначыць 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рэпетыцыі да вялікага юбілею працягваюцца. Напярэдадні на аэрадроме Ліпкі вайскоўцы пачалі прагон парада тэхнікі. Калона баявых машын расцягнецца на 1,5 кіламетра. У ёй праедуць і расійскія ракетныя комплексы Іскандэр і Трыумф. Па традыцыі ўпрыгожваннем парада стане выступленне роты ганаровай варты. Юрый Шаўчук асабіста пераканаўся, што салдаты да святочнага шэсця гатовыя.

Чарговая рэпетыцыя роты ганаровай варты прыцягнула заўважна менш гледачоў, чым звычайна. Прычына - дрэннае надвор'е. Але нягледзячы на вецер і нізкую тэмпературу салдаты РГВ, як звычайна, адточвалі свае элементы дакладна і прафесійна. Нібы яны ўжо на парадзе.
А тыя гледачы, якія не спалохаліся непагадзі і ўсё ж прыйшлі на рэпетыцыю парада, былі прыемна здзіўленыя. У небе прама над імі праляцелі верталёт і тры самалёты. Лётчыкі таксама пачалі падрыхтоўку да 3 ліпеня. У астатнім прагон прайшоў, як звычайна, без сучка і задзірынкі. Захопленыя мінчане - прамы доказ таго.
А напярэдадні на аэрадроме Ліпкі пад Мінскам вайскоўцы пачалі рэпетыцыю парада тэхнікі. Плануецца, што дваццаць разлікаў (гэта каля 240 адзінак тэхнікі) расцягнуцца на 1,5 кіламетра і будуць здзіўляць мінчан прыкладна 8 хвілін.
Па традыцыі сёлета перад трыбунамі гледачоў праедзе і тэхніка Вялікай Айчыннай вайны. Плануецца, што ў парадзе возьмуць удзел і расійскія ракетныя комплексы Іскандэр і Трыумф.