II Рэспубліканскі дзелавы форум праходзіць у Мінску

26 февраля 2020
Як будзе развівацца бізнес у найбліжэйшыя гады? Пра стратэгіі і тактыку гавораць у гэтыя хвіліны ў Нацыянальнай бібліятэцы. Там стартаваў II Рэспубліканскі дзелавы форум - цэнтральная падзея Тыдня прадпрымальніцтва і галоўная пляцоўка дыялога прадстаўнікоў дзелавой супольнасці і ўлады. Сярод галоўных тэм - лічбавізацыя, аддаленая праца і стымуляванне прыватнай ініцыятывы ў рэгіёнах. Таксама прадпрымальнікі паставяць ацэнку бізнес-клімату краіны.