Элтан Джон завяршае гастрольную дзейнасць

25 января 2018

Брытанскі кампазітар і выканавец пакіне сцэну пасля сусветнага турнэ, якое пачнецца ў верасні. Пры гэтым апошні тур падоўжыцца тры гады, а канцэрты пройдуць па ўсім свеце. Паводле слоў Элтана Джона, яго прыярытэты памяняліся, і на першым месцы зараз стаяць сям'я і дзеці. Некаторыя СМІ пішуць, што на такі крок спявак мог пайсці з-за праблем са здароўем.