Да 90 цэнтнераў з гектара зялёнага гароху збіраюць у Быхаўскім раёне з некаторых палёў

18 июля 2020
Важкі ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі ўносіць і зялёны гарох. Так, да 90 цэнтнераў з гектара збіраюць у Быхаўскім раёне з некаторых палёў. Гэта амаль у 3 разы больш, чым сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы. І на ўзроўні сусветных аграрыяў. Хоць яшчэ нядаўна ў Быхаўскага завода (найбуйнейшага вытворцы пладова-агародніннай кансервацыі ў Беларусі) былі фінансавыя цяжкасці - ужо 5-ы год ён знаходзіцца ў стадыі аздараўлення. Як атрымалася пераадолець крызіс - раскажа Ксенія Лебедзева (відэа).