Да 34 градусаў цяпла абяцаюць сіноптыкі ў гэтыя выхадныя

13 июня 2015

Усе прыродныя катаклізмы падрыхтавала нябесная канцылярыя ў адзін дзень беларусам. Да 34 градусаў са знакам плюс абяцаюць сіноптыкі ў гэтыя выхадныя. У некаторых раёнах, у тым ліку ў Мінску, сёння прагрымяць навальніцы. Месцамі чакаецца град і моцныя ліўні з парывамі ветру да 20 метраў за секунду.