Дні Санкт-Пецярбурга ў Мінску: губернатар горада на Няве пабываў на МТЗ

21 апреля 2023

Паўночная сталіца Расіі зацікаўлена ў далейшым набыцці беларускай грузавой і пасажырскай тэхнікі. Сярод прыярытэтаў - машыны Мінскага трактарнага завода, а таксама навінкі і бестселеры ад "Амкадар" і МАЗа. Працягваюцца Дні Санкт-Пецярбурга ў Мінску, і сёння акцэнт на прамысловасці.

Так, падчас наведвання МТЗ госці змаглі ўбачыць мадэлі-флагманы, а таксама перспектыўныя распрацоўкі. Губернатар горада на Няве асабіста ацаніў і кампактную мадэль трактара МТЗ пад назвай "Ленінградзец". У ёй 35 конскіх сіл і шырокі спектр навяснога абсталявання. Гэту машыну Аляксандр Бяглоў атрымаў у падарунак ад кіраўніцтва нашай краіны.

Па выніках нядаўніх тэндараў МАЗ паставіў у Пецярбург больш за 230 вялікіх аўтобусаў і сотню тралейбусаў. Акрамя таго, кантракты для Паўночнай сталіцы Расіі ёсць і ў барысаўскага прадпрыемства, якое выпускае спецыяльную тэхніку для ратавальнікаў.

 




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя