Дні без дажджоў прывялі да сапраўднай засухі

4 июня 2023

Сонечнае надвор'е дазваляе разгледзець нашы гарады ва ўсёй красе.  А з іншага боку, дні без дажджоў прывялі да сапраўднай засухі. Мы ўжо і забылі, калі за акном ішоў нармальны лівень. Ды і невялікіх ападкаў фактычна не было. Дачнікі гаруюць, працаўнікам сяла таксама няпроста. У гэты час у краіне поўным ходам ідзе нарыхтоўка травяністых кармоў.

Закранулі метэанюансы і нашых леснікоў. На большай частцы тэрыторыі краіны  захоўваецца 4-ы клас пажарнай небяспекі, а ў Мінскай і Брэсцкай абласцях - 5-ы. А гэта кругласутачнае дзяжурства на месцах. Як ратуюць наша прыроднае багацце - у рэпартажы Дар'і Рачко (відэа).