Для працаўнікоў сферы культуры - сёння двайная прычына для свята

11 октября 2015

Іх прафесійнае свята супала з выбарамі. У гэты дзень на сваіх  участках - вядомыя выканаўцы, артысты і мастакі. У вёсцы Шчомысліца Мінскага раёна днём пабываў народны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха. Вядомы спявак прыйшоў выбіраць свайго кандыдата разам з сям'ёй: жонкай Наталляй і пяцігадовай дачкой Варай.

Як прызнаўся выканавец, для яго выбары - заўсёды вельмі значная падзея, якую ён і яго сям'я ніколі не прапускаюць.