Для асвятлення сустрэчы акрэдытавана 500 прадстаўнікоў СМІ

11 февраля 2015

Журналісты прыбылі з самых розных месцаў планеты - гэта ЗША, Вялікабрытанія, Кітай, Куба, Японія, Грузія і шэраг іншых краін. Акрамя таго, чакаецца прыбыццё больш за 100 журналістаў, якія суправаджаюць кіраўнікоў дзяржаў "нармандскай чацвёркі".

Падзеі ў Мінску занялі першыя палосы вядучых сусветных выданняў. Павышаную цікавасць у першую чаргу выяўляюць прадстаўнікі прэсы Украіны, Расіі, Францыі і Германіі. Нямецкія журналісты спадзяюцца, што ўдзельнікі "нармандскага фармату" прыйдуць да кансенсусу па пытанні ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе. Перамовы ў Мінску - гэта перамовы ледзь ці не апошняга шанцу дыпламатычнага вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны, - падкрэслівае шэраг еўрапейскіх СМІ.