Для нас каштоўнае мірнае, спакойнае жыццё - Даніловіч

16 марта 2024

Беларусы хочуць мірнага жыцця ў краіне, якая развіваецца. Такі запыт знайшоў сваё адлюстраванне ў беларускай Канстытуцыі. Асноўны дакумент пісалі літаральна ўсёй краінай. Кожны меў магчымасць унесці свае прапановы. Менавіта таму калектыўная работа беларускага народа адпавядае духу часу і задае вектар будучыні.

Вячаслаў Даніловіч, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі:

У нашай гісторыі мы, Беларусь, знаходзімся на геапалітычным скрыжаванні. Тысячы войнаў і ваенных канфліктаў было - для нас ужо гэты ліміт фактычна даўным-даўно вычарпаны. Для нас каштоўнае мірнае, спакойнае жыццё. Вядома ж, мы разумеем, што развівацца неабходна, жыццё мяняецца - усё гэта трэба ўлічваць. Але трэба ісці паступова, удасканальваць тое, што дасягнута, адкідваючы непатрэбныя, састарэлыя рэчы, але захоўваючы здаровы стрыжань нашага грамадства.

Беларусы маюць багаты вопыт фарміравання асноватворных прынцыпаў і норм права. Працэс кадыфікацыі канстытуцыйнага будаўніцтва мае глыбокія гістарычныя карані. Мы захоўваем і працягваем гэтыя традыцыі.