Для камфорту і бяспекі жыхароў і гасцей беларускай сталіцы ва ўзмоцненым рэжыме працуюць ратавальнікі і медыкі

9 мая 2019

Каб святочныя мерапрыемствы прайшлі максімальна камфортна і бяспечна для жыхароў і гасцей  беларускай сталіцы,  ва ўзмоцненым рэжыме  працуюць ратавальнікі і медыкі. У раёне плошчы Перамогі абсталяваныя 25 пунктаў пропуску, да вечара  іх будзе ўдвая больш.

Падчас афіцыйных урачыстасцяў  раніцай і ўвечар  уваход і выхад на станцыю метро "Плошча Перамогі"   будзе толькі ў бок праспекта Машэрава.

Змены закрануць і наземны транспарт. Так, з 9-ці да 13-ці гадзін, а таксама з 17-ці і да паўночы будзе абмежаваны рух па праспекце Незалежнасці - ад Янкі Купалы да вуліцы Казлова; на вуліцы Захарава - ад праспекта Незалежнасці  да Першамайскай,  а таксама на вуліцы Кісялёва ад Незалежнасці да Чырвонай. У сувязі з гэтым некаторыя аўтобусы зменяць маршрут руху.