У Палацы Рэспублікі названыя найлепшыя прадпрымальнікі 2016 года

18 ноября 2016

"Урад Беларусі робіць стаўку на малы і сярэдні бізнес і зацікаўлены ў яго развіцці",- заявіў сёння на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года" прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Сёння такі бізнес - гэта амаль чвэрць ВУП краіны і экспарту тавараў і каля трэці падатковых паступленняў. У наступным годзе за кошт развіцця малых і сярэдніх кампаній і стварэння на іх новых рабочых месцаў мы чакаем каля працэнта прыросту ВУП, а да 2020 года на 2 з паловай. Чыноўнікі эканамічнага профіля запэўніваюць аб стварэнні спрыяльных умоў для людзей справы: гэта даступнасць крэдытаў, спрашчэнне ліцэнзавання, пераход на электронны дакументаабарот і скарачэнне залішніх праверак.

Сёння ў Палацы Рэспублікі названыя найлепшыя прадпрымальнікі 2016 года. Пераможцаў вызначалі па пяці намінацыях: "стабільны поспех", "паспяховы старт", "эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці" і "у сферы паслуг", а таксама "інавацыйна актыўны бізнес". Адзначылі сёння і дзяцей - пераможцаў конкурсу "Я малюю бізнес".