Для беларусаў учорашняя нядзеля стала самым гарачым днём лета

4 августа 2014
Больш за тое, пабіты тэмпературны рэкорд амаль 80-гадовай даўнасці. +35-36 было зафіксавана амаль ва ўсёй краіне. Сёння з пачаткам працоўнага тыдня спякота трохі спадзе. Праўда, усяго на 2-3 градусы. Сіноптыкі змянілі чырвоны колер небяспекі на аранжавы. Ападкаў не прагназуецца.
А МНС нагадвае аб правілах паводзін у лясах. Узровень пажарнай небяспекі вельмі высокі. Ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці забараняецца наведванне лясоў. Падраздзяленні МНС па Беларусі перавялі на ўзмоцнены рэжым.