Дыялогавая пляцоўка ў Гомелі: партыйнае будаўніцтва і вектар развіцця Беларусі

20 октября 2020

Пачуць меркаванне кожнага. У Гомельскай вобласці запрацавала яшчэ адна дыялогавая пляцоўка. У абласным грамадска-культурным цэнтры за круглым сталом сабраліся дэпутаты, спецыялісты ў сферы юрыспрудэнцыі і дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі палітычных партый, а таксама лідары грамадскіх арганізацый і жыхары рэгіёна з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Галоўная тэма абмеркавання - партыйнае будаўніцтва і вектар развіцця Беларусі ў цэлым. Свой пункт погляду ля свабоднага мікрафона выказалі амаль дзесяць чалавек. Закранулі пытанні экалагічнай бяспекі, напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі, а таксама павышэнне ролі мясцовага кіравання і самакіравання.

Дыялогавыя пляцоўкі прадоўжаць працаваць па ўсёй краіне на працягу тыдня. Спецыялісты абмяркуюць сферы жыцця і выпрацуюць стратэгію далейшага развіцця краіны.